Фотафакт: Гродзенскія аўтары ў буккросінгу movabox

Пачытаць па-беларуску за кубкам кавы гродзенцы могуць у кавярні «Просто кофе». Ужо нейкі час там усталяваная скрынка беларускамоўнага буккросінгу movabox. Праглядаючы прапанаваную літаратуру, мы знайшлі ў скрынцы і творы гродзенскіх аўтараў. У зборніку «Казкі майго горада» апублікаваны тры апавяданні Артура Камароўскага. Адзін з нумараў «Дзеяслова» змяшчае ўспаміны Дануты Бічэль пра пісьменніцу Ніну Мацяш.

Данута Бічэль — вядомая беларуская паэтка, аўтарка больш чым 20 паэтычных зборнікаў, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984). У апошнія гады піша таксама прозу.

Артур Камароўскі — малады аўтар, піша прозу і вершы. У зборніку размешчаны адны з першых яго апавяданняў, напісаных падчас заняткаў у «Школе маладога пісьменніка» у 2013−14 гадах.

[irp posts="24 651″ name="Рэцэпт на крызіс — каханне і паэзія. Першы «паэтычны аўторак» прайшоў у Гродне"]

Праект movabox рэалізуецца кампаніяй velcom для папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры. Ахвотныя могуць пачытаць кнігі ў папулярных кавярнях розных гарадоў, а таксама падзяліцца сваімі кнігамі на беларускай мове.

Скрынка movabox у Гродне ўсталяваны таксама ў цэнтры адпачынку і развіцця «Партал» ды кавярні «Coffee Sound».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024