Спадчына

Гродзенскiя святары ўпершыню чыталі акафіст Францішка Скарыны на руінах Ніжняй царквы

Святары Пакроўскага кафедральнага сабора адслужылі на мове арыгінала акафіст «Пресладкому їмени Господа нашего Іісуса Хріста» складзены Францішкам Скарынам. Адбылося гэта на руінах Ніжняй царквы Старога замка. Малітва прайшла 3 верасня, у межах святкавання Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя Беларускай Бібліі.

Каля гадзіны святары i вернiкi прабылі на руінах старажытнага храма, дзе маліліся і чыталі акафіст, складазенный першым беларускім друкаром.

«Калі ўважлiва чытаеш яго акафіст, то разумееш, наколькі набожным быў Францыск Скарына, наколькі ён сам перажываў блізкасць да Бога, — распавядае айцец Георгій Рой. - Слова Божае — жывое. І наш першадрукар выдаваў гэтае слова Божае не для таго, каб яно было проста помнікам, а каб яно жыло».

Апошні раз, як узгадвае айцей Георгій, святары маліліся на руінах Ніжняй царквы каля пяці гадоў таму. Гэтым разам малітва таксама спачатку планавалася ў саборы.

«Мне здаецца, нам трэба часцей збірацца на руінах Ніжняй царквы, бо гэта не простае месца. Я пагутару з Уладыкам пра тое, каб нам неяк дазволілі правесці тут і літургію. Я лiчу, што гэта патрэбная і правільная справа».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024