Горад

У Гродне працягваюць усталёўваць інфармацыйныя шыльды пра гісторыю вуліц і славутасцяў горада

Чарговыя пяць інфармацыйных табліц, з дапамогай якіх можна пазнаёміцца з гісторыяй гродзенскіх вуліц i славутасцяў, усталявалі ў Гродне ў чацвер 24 жніўня. Яшчэ пяць з’явяцца да канца года.

Нагадаем, першыя інфармацыйныя табліцы з’явіліся ў Гродне 1 сакавіка 2017 года. Тады супрацоўнікі Гарсвятла ўсталявалі іх на плошчы Савецкай, ля ўваходу ў Стары і Новы замкі, ля пажарнай каланчы і на вуліцы Замкавай.

Новыя пяць шыльдаў з’явіліся на вуліцы Савецкай (каля помніка Сакалоўскаму і насупраць загса), ля гарвыканкаму, архіва і тэатра лялек.

Табліцы дапамагаюць гараджанам і турыстам без дапамогі экскурсаводаў даведацца больш аб гісторыі горада. На табліцах размешчаны старыя фатаграфіі гродзенскіх славутасцяў, а таксама кароткае апісанне на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Да канца года ў Гродне плануецца ўстаноўка яшчэ пяці падобных табліц у раёне вуліцы Ажэшкі, чыгуначнага вакзала і вуліцы Дарвіна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024