Першы супернік «Нёмана» у Лізе чэмпіёнаў - аўстрыйская каманда «Вена Кэпіталз» — прыбыла ў Гродна 24 жніўня каля 17.00 і размясцілася ў гасцініцы «Сямашка». Увечары ў хакеістаў запланавана трэніроўка ў гродзенскім Лядовым.
Аўстрыйскія хакеісты раніцай прыляцелі ў Вільню, за адправіўся аўтобус «Нёмана», якi i прывёз iх у Гродна.
Першы матч у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў гродзенскі «Нёман» згуляе з аўстрыйскай камандай у пятніцу 25 жніўня. Квіткі на матч яшчэ ёсць, падрабязнасці тут.
Каманда «Вена Кэпіталз» прадстаўляе сталіцу Аўстрыі. Гуляе каманда на арэне «Альберт Шультз», якая знаходзіцца ў Лядовым спартыўным цэнтры Кагран у Вене. Умяшчальнасць арэны 7022 чалавек. У наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Аўстрыі «Вена» гуляе з сезона 2000/2001. У 2017 годзе клуб выйграў фінал плэй-оф аўстрыйскай Эрсте Лігі і забяспечыў сабе ўдзел у Лізе Чэмпіёнаў.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…