Людзі і справы

«У Гродне ўтварыўся сапраўдны музычны Брадвей». Як новы вулічны музыка скарыў сэрцы гродзенцаў

Васіль Навумік выйшаў іграць на пешаходную вуліцу Гродна летам 2017 года. За тры месяцы акардэаніст стаў адным з найбольш упадабаных вулічных музыкаў на так званым мясцовым Брадвеі. Hrodna.life даведаўся, чым Васіль прыцягвае да сябе людзей.

Васіль родам з Ваўкавыска. Там ён доўгі час працаваў настаўнікам музыкі. У апошнія гады мужчына перабраўся жыць у Гродна. Яшчэ да прыезду ў абласны цэнтр Васіль падарожнічаў па розных гарадах Еўропы, дзе на цэнтральных вуліцах забаўляў людзей сваім уменнем іграць на акардэоне.

«Я нясу акардэоннае мастацтва народу. Я зразумеў, што людзі вельмі любяць гэты інструмент, і стараюся максімальна выкласціся, каб людзі атрымалі задавальненне ад маёй ігры. Ды і па народу ў розных гарадах відаць, а ў Гродне тым больш, што ён засумаваў па жывой музыцы, — распавядае Васіль. — За апошні час у нас у Гродне утварыўся самы сапраўдны музычны Брадвей і ён не горшы, чым у іншых еўрапейскіх гарадах. Я быў там у многіх месцах: Гродна цяпер ідзе амаль на адным узроўні з імі».

Апошнім часам Васіль іграў у Польшчы, дзе на вуліцы можна зарабіць нядрэнныя грошы. Але мужчына кажа, што выступае не дзеля заробкаў, а для задавальнення. Іншым разам музыка іграе, а пасля пачынае падпяваць на французскай мове — гэта вельмі эфектыўна прыцягвае людзей.

«Мне падабаецца прыносіць задавальненне і ўсмешкі людзям. Заўважаю часта, што на людзей мая ігра дзейнічае: яны спяваюць, атрымліваюць асалоду і нават танцуюць. Заўважыў, што на Захадзе людзі больш любяць, калі для іх я іграю класіку, а ў Гродне чамусьці людзям па душы больш джаз. Я іграю музыку розных напрамкаў, магу народнае, а магу і рок».

[irp posts="30 250″ name=""Зямляк, ты перашкаджаеш працаваць". Адзін дзень з жыцця вулічных музыкаў на Савецкай"]

З іншымі музыкамі на вуліцы Савецкай у Гродне Васіль сябруе. У яго ніколі з імі не ўзнікае спрэчных пытанняў - хто і дзе будзе граць.

«У нас ва ўсіх розная музыка, так што ў гродзенцаў у гэтым плане ёсць выбар».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024