Цела плыло па рацэ: ратавальнікі выявілі ў Нёмане тапельца

За 21 жніўня ў Гродне і вобласці патанулі тры чалавекі. Аднаго з тапельцаў выявілі ў абласным цэнтры, калі цела плыло па рацэ, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.

У 9.50 ратавальнікам паступіў сігнал аб тым, што ў Нёмане плыве цела чалавека. З ракi выцягнулі цела 66-гадовага мужчыны. Вядома, што пенсіянер 19 жніўня пайшоў з дому ў Гродне і пра яго нічога не было вядома. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Два іншыя выпадкі адбыліся ў вобласці. У 18.00 ад начальніка Зэльвенскай выратавальнай станцыі паступіла паведамленне ў МНС аб выяўленні 42-гадовага мужчыны, які патануў 19 жніўня ў вадаёме вёскі Сенькоўшчына Слонімскага раёна.

Праз гадзіну паступіў сігнал аб затанулым чалавеку ў ачышчальных збудаваннях вёскі Кашалёва Навагрудскага раёна. Работнікамі РАУС выцягнулі цела 77-гадовага пенсіянера.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024