Здароўе і спорт

Былы галоўны трэнер «Нёмана»: Паўліньё не было на праглядзе ў клубе!

Бразільскі футбаліст Жазэ Паўла Безера Масіэл Жуніёр (Паўліньё), які перайшоў з кітайскага клуба «Гуанчжоў Эвергранд» у іспанскую «Барселону» за 40 мільёнаў еўра, у 2007 годзе не быў на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», як паведамілі беларускія спартыўныя СМІ. Пра гэта заявіў БелаПАН галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Людас Румбуціс, які кіраваў у тым сезоне гродзенскай камандай.

«Лухту напісалі, брэд сівой кабылы, — сказаў Румбуціс. — І пры мне, і пасля мяне Паўліньё не было. Хтосьці з футбалістаў пусціў качку, і ўсе падхапілі. Я выдатна памятаю ўсіх бразільцаў, якія былі тады ў «Нёмане». Як толькі з’явілася гэтая «інфармацыя», я патэлефанаваў свайму памочніку Алегу Радушка, і мы адзін аднаму сказалі: «У нас што, амнезія?»

Па словах Румбуціса, ён бачыў Паўліньё ў 2006 годзе на матчы яго тагачаснага клуба «Вільнюс» супраць «Жальгірыса» ў чэмпіянаце Літвы. «Яму было 18 гадоў, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Я яшчэ здзівіўся, чаму ён не ў «Жальгірысе», — адзначыў трэнер.

Паўліньё гуляў за «Вільнюс» у сезоне-2006/2007. Затым у клуба паўсталі фінансавыя праблемы, і бразілец перайшоў у польскі «Лодзь», а потым на пяць гадоў з’ехаў гуляць на радзіму. У 2013 годзе ён падпісаў кантракт з англійскім «Тотэнхэмам», у 2015-м — з «Гуанчжоў». 14 жніўня гэтага года адбыўся трансфер гульца ў «Барселону». З 2011 года Паўліна прыцягваецца ў зборную Бразіліі.

Аб праглядзе Паўліньё ў «Нёмане» распавёў у 2014 годзе абаронца клуба Дзмітрый Раўнейка.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024