У Гродне выбіраюць імя для зубраня, якое нарадзілася ў Дзень Незалежнасці

Маленькае зубраня-дзяўчынка нарадзілася ў Гродзенскім заапарку ў старажыла-зубра Барыса і маладой самкі Любавы 3 ліпеня. Зараз жывёла больш за ўсё мае патрэбу ва ўласным імені, паведамілі ў заапарку. Імя выберуць з дапамогай конкурсу.

Конкурс «Імя для зубра» будзе праходзіць увесь жнівень, а падвесці вынікі плануецца ў пачатку верасня, пасля рэгістрацыі зубраня у Мінпрыроды, на вялікім свяце ў гонар Дня нараджэння зубраня. Пераможца конкурсу атрымае месячны абанемент на наведванне заапарка.

[irp posts="27 179″ name="Упершыню пасля вайны ў гродзенскім заапарку нарадзілася зубраня"]

Свае варыянты імя для зубра (важна памятаць, што гэта дзяўчынка) можна пакідаць у заакраме Гродзенскага заапарка.

Падзяліцца
Меткі: жывёлы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024