Калі ўлетку холадна і ідзе дождж, гродзенцы… запускаюць бізнесы! У Стартап-школе пройдзе суперінтэнсіў

5−6 жніўня ў Гродне пройдзе інтэнсіў па стварэнні і развіцці бізнесаў і стартапаў. Гэта ўнікальная магчымасць прапампаваць сябе і свой бізнес (бізнес-ідэю) з крутымі прафесіяналамі. 100% кошту навучання за ўдзельнікаў ужо аплацілі спонсары мерапрыемства.

За два дні ўдзельнікам трэба прапрацаваць бізнес-ідэю, стварыць прататып і вызначыць эфектыўныя каналы прыцягнення першых кліентаў. Яны акунуцца ў атмасферу запуску стартапа, а таксама набудуць сяброў і партнёраў.

У праграме:

— Пошук бізнес-ідэй. Аналіз рынка.

— Распрацоўка прадукта з улікам інтарэсаў карыстальнікаў

-Распрацоўка бізнес-мадэлі

-Тесціраванне бізнес-мадэлі

-Распрацоўка сайта, які прадае

-Асноўныя інструменты рэкламы бізнес-праекта

— Бонусны блок: чаго хоча інвестар ад стартапа, або што рабіць і што казаць, каб атрымаць інвестыцыі.

Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя абавязковая.


Інтэнсіў Стартап-школы праводзіцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» (ТСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024