На кар’еры «Зялёнка» ў Гродне патануў падлетак

Трагедыя адбылася ў сераду 19 ліпеня каля 14.00. Амаль адразу на пульт абласнога МНС паступіў сігнал, што ў крэйдавым кар’еры на вуліцы Дамброўскага патануў чалавек. Да закінутага вадаёма выехалі супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах і ўжо да 15.28 дасталі цела падлетка на паверхню.

Загінулым апынуўся 15-гадовы гродзенец — навучэнец школы № 7, які разам з сябрамі ў гэты дзень вырашыў адпачыць на кар’ерах.

Апошнія некалькі гадоў на крэйдавых кар’ерах Гродзеншчыны купацца забаронена, стаяць таблічкі з інфармацыяй, месцы патрулюе міліцыя. Але некаторых забарона не спыняе.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024