Людзі і справы

28 замежнікаў прыехала ў Гродна знаёміцца з Усходняй Еўропай

Моладзь з дзевяці краін Еўропы прыехала ў Гродна 19 ліпеня ў рамках Клуба інтэрнацыянальнага сяброўства Купалаўскага ўніверсітэта і міжнароднай студэнцкай арганізацыі AEGEE.

У Гродне госці будуць жыць пяць дзён: на гэты час мясцовыя валанцёры падрыхтавалі для іх праграму. Кожны дзень для замежнікаў будуць праходзiць майстар класы, экскурсіі, квэсты, вечарыны ды іншае. Узрост удзельнікаў праекта ад 19 да 26 гадоў.

Такое мерапрыемства для замежнікаў арганізоўваюць у Гродне ўжо трэці раз. Апошнія два разы госці з розных краiн Еўропы прыязджалі без візаў.


Радрыга, Іспанія

— Мы толькі прыехалі, і пакуль яшчэ не ведаю, чаго чакаць ад Беларусi. Першыя ўражанні - краіна вельмі зялёная. Калі шчыра, то ў Беларусі даўно марыў пабываць, бо гэта краіна схаваная ад усіх. А цяпер акурат патрапіўся такі момант, што можна прыехаць без візы.


Балаж, Венгрыя

— Я ведаю, што Беларусь адкрыла свае межы для турыстаў, і я падумаў, што вельмі хачу наведаць гэту незвычайную краіну і як мага хутчэй. Пра Белаурсь чуў трохі, толькі з апавяданняў сяброўкi, якая жыве ў Будапешце. Пакуль гэтая краiна мяне сустрэла доўгім праходжаннем мяжы, але я чакаю нечага цікавага ад гэтай краіны.


Бахаж, Турцыя

— Я ведаю, што Беларусь маленькая краіна. Першыя ўражанні - краіна зялёная і чыстая. Зручны рух для транспарту і людзі вельмі прыязныя. Я хачу хутчэй даследаваць Гродна і даведацца яшчэ больш пра Беларусь.


Эстэр, Германія

— Я ніколі не была ў Беларусі, хоць і вывучаю Усходнюю Еўропу. Чула шмат пра Мінск, але пра Гродна нічога не ведала. І вось цяпер я тут i як мага хутчэй хачу пазнаёміцца з гэтым горадам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024