У Гродне знайшлі мужчыну які адабраў у 92-гадовай пенсіянеркі кашалёк

Рабаванне адбылося яшчэ 12 ліпеня ў светлы час сутак. Невядомы на вуліцы Гогаля адабраў у 92-гадовай гродзенкі кашалёк і ўцёк. Праз некалькі дзён злодзея ўдалося вылічыць, ім аказаўся 40-гадовы валацуга.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, пенсіянерку зламыснік заўважыў яшчэ ў аўтобусе, а пасля прыпынку рушыў услед за ёй.

«Кіруючыся дадому, пенсіянерка мела з сабой торбачку, у якой на самым версе ляжаў кашалёк. Зламыснік бачыў, куды бабуля яго паклала. Абраўшы ўдалы момант, калі побач нікога не было, мужчына падышоў да пенсіянеркі ззаду, выхапіў з торбы кашалёк з грашыма і дакументамі ды ўцёк», — распавёў Яраслаў Васілеўскі.

Як аказалася, злодзея зафіксавала камера відэаназірання крамы па вуліцы Гагарына. Менавіта відэазапіс дапамог раскрыць гэтае злачынства. Адзін з супрацоўнікаў ППСМ Кастрычніцкага РАУС г. Гродна ўспомніў, што два тыдні таму ўжо дастаўляў у аддзел унутраных спраў падобнага чалавека за адміністрацыйнае правапарушэнне. Аператыўнікі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС сумесна з калегамі з УУС правялі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. У вынiку супрацоўнікі затрымалі 40-гадовага валацугу. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «крадзеж».

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024