Горад

У Гродне адкрыецца новы фітнес-клуб дзе збіраюцца папулярызаваць беларускую мову

Фітнес-клуб «Моцны» адкрыецца ў пачатку жніўня на вуліцы Болдзіна. Ужо цяпер у клуба назва і слоган на беларускай мове. Плануецца, што і персанал паступова загаворыць на нацыянальнай мове.

«Мы стараемся зрабіць фітнес-клуб настолькі добрым, наколькі гэта магчыма, і плануем развіваць яго ў будучыні, а як у нас гэта атрымаецца кожны зможа ацаніць сам. Таму запрашаем і будзем вельмі рады бачыць усіх у ліку нашых наведвальнікаў, — распавядае адна з уладальнікаў фітнес-клуба Алена Палуйчык. — Што ж тычыцца мовы, то на мой погляд, нашы людзі яшчэ не зусім гатовыя да такой глабальнай змены. Са старту рускую мову выцесніць не атрымаецца, будзем рухацца да гэтага паступова. Спачатку гэта будзе толькі назва, слоган, а потым адміністратар пяройдзе на мову, і толькі калі нашы кліенты будуць да гэтага ''гатовыя'', тады і ўвесь персанал загаворыць на беларускай мове».

Знаходзіцца клуб недалёка ад Пышкоў. Яго агульная плошча 220 м. Побач з клубам вялікая паркоўка. У клубе будуць сучасныя прафесійныя трэнажоры, бегавыя дарожкі, эліпсоід, велатрэнажоры і іншае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024