Навіны

У Гродне суд не задаволіў іск Вадзіма Саранчукова да дзяржаўнага ТБ

Суддзя Ленінскага суду Гродна Ксенія Стасюкевіч у выніку разгляду пазову лідара гарадзенскага БНФ Вадзіма Саранчукова да гродзенскага тэлебачання не задаволіла яго іск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Суддзя цягам дасудовага разбіральніцтва і судовага паседжання так і не адважылася выклікаць аніводнага з аўтараў фільму як сведак. Дзяржаўнае тэлебачанне прадстаўляў толькі яго юрыст.

Падставай для скаргі стаў відэаматэрыял журналістаў пад назвай «Маршем в никуда», у якім, на думку Вадзіма Саранчукова, у дачыненні да яго асобы былі прадстаўлены непраўдзівыя звесткі, якія зневажаюць яго і прыносяць шкоду дзелавой рэпутацыі. Суддзя Ксенія Стасюкевіч ужо правяла даследаванне доказаў па справе. Выступіў прадстаўнік грамадскасці Юры Чавусаў, які пацвердзіў, што звесткі, прадстаўленыя ў фільме «Маршем в никуда» непраўдзівыя, а таму іскавыя патрабаванні Саранчукова павінны быць задаволеныя. На рэпліку адказчыка, якога прадстаўляе Барыс Міцэвіч, давесці яму, што Саранчукоў любіць дзяржаву Беларусь, Юры Чавусаў сказаў: «Ён можа і на Канстытуцыі паклясціся».

[irp posts="27 187″ name="Гродзенец супраць гродзенскага тэлебачання: грамадскі актывіст Вадзім Саранчукоў абараняе годнасць у судзе"]

Фактычна суд дайшоў да абсурду і прызнаў, што аўтараў фільма няма. Усё разбіральніцтва такім чынам насіла фармальны характар, а рашэнне было вызначана загадзя. Адзінае, што суддзя Стасюкевіч вынесла прыватнае вызначэнне на адрас тэлебачання за тое, што яно ў час не ўведаміла належна Саранчукова перад судовым разбіральніцтвам пры перапісцы бакоў. Вадзім Саранчукоў катэгарычна не згодзен з такім рашэннем суда і мае намер абскарджваць яго ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024