Горад

«Глядзець на гэта вельмі балюча». Каля будынку міліцыі спілоўваць дрэвы

Работнікі Зелянбуда раніцай 14 ліпеня пачалі спілоўваць дрэвы каля будынку УУС аблвыканкама на вуліцы Акадэмічнай. Работы праводзіліся нягледзячы на тое, што дрэвы яшчэ былі ў добрым стане.

Убачаным была абураная гродзенскі краязнаўца Любоў Зорына:

«Я ішла міма і калі ўбачыла, што зусім здаровыя дрэвы проста бязлітасна спілоўваюць, то была вельмі засмучаная. Глядзець на гэта вельмі балюча. Дрэў і так мала, а іх яшчэ і спілоўваюць. Горад у нас не вельмі здаровы, а зялёныя насаджэнні дапамагаюць нам проста выжываць — дыхаць. Яшчэ нядаўна Гродна быў зялёны і ўтульны, а цяпер ад таго нічога не засталося».

Рабочыя Зелянбуда кажуць, што ім загадалі пілаваць, таму яны і пілуюць.

«Што зробiш, у нас праца такая, — кажа адзін з рабочых. - Але нават калі прыгледзецца да дрэў, то можна ўбачыць што частка з іх была ў дрэнным стане. Падчас апошніх дажджоў і ўраганаў тоўстыя галінкі падалі на зямлю. Іншы раз маглі б зваліцца на людзей і на транспарт. І мы не спілоўваем усе дрэвы, толькі частку, якая не ў лепшым стане».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024