Спадчына

Першую стрыжку яўрэйскага хлопчыка паказалі ў гродзенскай сінагозе

Згодна з яўрэйскім звычаем, хлопчыка ўпершыню стрыгуць толькі пасля таго, як яму споўніцца тры гады. У Беларусі гэтай традыцыі прытрымліваюцца рэлігійныя яўрэйскія сям'і, а ў Ізраілі гэта даволі распаўсюджаная практыка. На першую стрыжку самага малодшага сына гродзенскага рабіна Іцхака Кофмана з’ехаліся госці з усёй Беларусі, была запрошаная ўся мясцовая абшчына. Мерапрыемства прайшло ў гродзенскай сінагозе ў нядзелю 9 ліпеня.

Для сям'і Кофман стрыжка малодшага сына — вялікае свята. У гэты дзень Эліяў Пінхасу не толькі пачалі падстрыгаць доўгія валасы, але і ўпершыню пазнаёмілі з алфавітам. Згодна з традыцыяй у дзень, калі яўрэйскаму хлопчыку спаўняецца 3 гады, ён павінен чытаць літары алфавіту і злізваць мёд, каб у будучыні вучоба далася яму лёгка.

Пачалі стрыжку Эліяў бацькі, а пасля далучыліся ганаровыя госці - рабіны з іншых гарадоў Беларусі. Пасля нажніцы перадаваліся іншым гасцям. У асноўным валасы хлопчыку стрыглі мужчыны.

Трохгадовы Эліяў Пінхас злізвае мёд з алфавіту, каб у будучыні яму лёгка далася вучоба
Ва іудаізме ўзрост 3-х гадоў - важная для хлопчыкаў мяжа, як вонкава, так і ў плане выхавання. Тора параўноўвае чалавека з палявым дрэвам. У пісаннi ёсць запаведзь, якая забараняе есцi плады першых трох гадоў пасля пасадкі. Таксама і дзіця да трох гадоў не гатовае да вучобы і выхавання. А з трох гадоў яго можна і трэба вучыць ды выхоўваць у духу Торы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024