4 фішкі для бізнесу, якія нельга ўпусціць летам

Лета — падступны час для бізнесу. Усе ведаюць, што дзелавая актыўнасць зніжаецца, таму рыхтуюцца да рыўка ў верасні. Спакуса выключыць тэлефон і медытаваць пад шум хваляў дзесьці на незаселенай выспе ў разгар лета непераадольная. Калі Вы напагатове, то не ўпусціце фінансавыя магчымасці, якія прапануюць банкі.

Чатыры выгадных прапановы ад МТБанка для бізнесу, на якія варта звярнуць увагу, пакуль Вашы канкурэнты ў адпачынках.

Абслугоўвайцеся ў банку за 10 рублёў у месяц

Калі ў Вас яшчэ няма разліковага рахунку ў МТБанку, то адкрыць яго можна проста на ўнікальных умовах. Пачаткоўцам заўсёды шанцуе — запоўніце заяву на ўдзел у акцыі «Час першых» і плаціце за абслугоўванне ў банку 1 ці 10 рублёў у месяц. Акцыя тычыцца тарыфных планаў «Першы рахунак» для стартапаў, «Свой рахунак» для індывідуальных прадпрымальнікаў і «Супер рахунак» для актыўнага бізнесу. Дарэчы, таксама зніжана стаўка за пералік асабістага даходу ІП на картку — усяго 0,45%. Умовы дзейнічаюць да 1 ліпеня 2018 года, а гэта значыць, можна значна зэканоміць на банкаўскім абслугоўванні.

Падключыце эквайрынг за 1 BYN

Калі Вы ўпершыню падасце заяўку на заключэнне дамовы па эквайрынгу, МТБанк прапануе заплаціць за абслугоўванне ўсяго 1 рубель! Такія ўмовы дзейнічаюць для новых кліентаў.

Эквайрынг — гэта паслуга па правядзенні аперацый з дапамогай банкаўскай плацёжнай карткі. Вы ўсталёўваеце плацёжныя тэрміналы і кліент можа разлічвацца любым спосабам — наяўнымі або карткай. Магчымасць выбару спосабу аплаты рэальна павялічвае выручку: сярэдні чэк па безнаяўных аперацыях вышэй на 30−40% чым па наяўных.

У залежнасці ад характару бізнесу, Вы можаце выбраць гандлёвы або мабільны эквайрынг. У Вашай краме ёсць чэргі, і выручка залежыць ад хуткасці абслугоўвання — выбірайце гандлёвы эквайрынг. Такі тэрмінал падыдзе тым, хто абслугоўвае вялікі паток кліентаў і мае справу з прыстойнымі абаротамі. Мабільны эквайрынг дазваляе прымаць плацяжы па картках праз мабільны тэрмінал, або mPOS, які працуе ў звязку з планшэтам або смартфонам. Ён зручны ў тым выпадку, калі кліенты расплачваюцца картай пару разоў за дзень.

Крэдыты пад 0, 1% існуюць

Калі адтэрміноўка плацяжу — адчувальная тэма для Вашага бізнесу, і патрэбныя дадатковыя сродкі для вырашэння фінансавых цяжкасцяў, Вы можаце атрымаць крэдыт да 170 тысяч рублёў без прадастаўлення залогу па праграме «Малаток» для разлікаў з пастаўшчыкамі.

Крэдыт прадастаўляецца ў форме аднаўляльнай крэдытнай лініі, дагавор заключаецца на год. У рамках крэдытнай лініі Вы можаце пастаянна разлічвацца з пастаўшчыкамі і вяртаць банку грошы ў тэрмін да 90 дзён, гэта значыць фактычна атрымліваеце адтэрміноўку плацяжу пры пакупцы тавару за кошт крэдытнай лініі. Важная ўмова — набываць тавар трэба ў партнёраў праграмы Малаток, на сёння іх — больш за 300.

Калі ў спісе партнёраў Вы не знайшлі таго, хто можа аказаць Вам паслугу або паставіць тавар, прапануйце Вашаму дзеючаму пастаўшчыку стаць партнёрам праграмы Малаток.

А яшчэ існуе лізінг пад 0,0001%

Калі Вы становіцеся кліентам банка, то атрымліваеце доступ да ўсіх лепшых прадуктаў. У МТБанку Вы знойдзеце добрыя прапановы па лізінгу. Лізінг падыдзе тым кампаніям, якія працуюць на агульнай сістэме падаткаабкладання. Лізінгавы плацёж адносіцца да сабекошту, таму памяншаецца падаткаабкладаемая база па падатку на прыбытак.

У МТБанка ёсць шырокі пералік партнёраў, у якіх абсталяванне, транспарт і нерухомасць можна ўзяць у лізінг па стаўцы 0, 0001%. Асабліва лізінг цікавы тым, хто набывае аўтамабіль. Для іх ёсць адмысловы прадукт — «Хуткі лізінг». Рашэнне прымаецца за адзін працоўны дзень, а здзелка афармляецца ўсяго тры дні.

Калі Вам патрэбныя іншыя фінансавыя інструменты, пра якія тут Вы не прачыталі, звяртайцеся ў наша аддзяленне для бізнесу ў Гродне па адрасе вул. Дзяржынскага, 40 ці тэлефануйце па нумары +375 29 699 36 72, разам мы знойдзем свежыя рашэнні для Вашага бізнесу!

Падзяліцца
Меткі: рэклама

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024