Спадчына

У Гродне створаць музей футболу: экспанаты збіраюць сярод ветэранаў «Нёмана» і звычайных гараджан

Музей футбола Гродзеншчыны плануецца адкрыць у футбольным манежы ў пачатку восені. Стваральнік — ФК «Нёман» — збірае ўсе магчымыя экспанаты, якія ў будучыні змогуць папоўнiць музей.

«Любая арганізацыя, якая сябе паважае i мае за плячыма багатую гісторыю, павінна мець уласны музей. З запускам манежа ў нас з’явілася месца, дзе мы можам нарэшце стварыць гэты музей, — распавядае дырэктар школы ФК „Нёман“ Васіль Савіч. - У нас у манежы часта праходзяць спаборніцтвы, прыязджае шмат гасцей і пакой з гісторыяй „Нёмана“ і гродзенскага футболу дасць магчымасць усім пазнаёміцца ​​з яго багатай гiсторыяй. Мы плануем ахапіць гісторыю футболу ў горадзе, пачынаючы з даваеннага перыяду і да нашых дзён».

Зараз стваральнікі музея шукаюць будучыя экспанаты. У іх ужо ёсць фатаграфіі «Нёмана» розных часоў, кубкі, вымпелы і многае іншае. Таксама ў стваральнікаў ёсць дамоўленасць з гродзенскім футбалістам і трэнерам Сяргеем Саладоўнікавым, які, магчыма, перадасць у музей нешта са сваёй багатай калекцыі. Вядома, што ветэраны гродзенскага футбола таксама гатовыя перадаць свае фатаграфіі, медалі і іншыя рэчы ў музей.

«Мы разлічваем, што на стварэнне музея ў манежы адгукнуцца і гараджане, якія змогуць нам прадаставіць арыгінал або копіі якіх-небудзь квіткоў на футбол у Гродне, афіш, праграмак і фатаграфій», — дадаў Васіль Савіч.

Калі раптам у вас ёсць якія-небудзь экспанаты звязаныя з футболам Гродзеншчыны, вы можаце звяртацца ў футбольны клуб «Нёман» ці ў дзіцячую школу, якая знаходзіцца ў футбольным манежы.

Даведка

Гродзенскі футбол мае адну з самых багатых гісторый сярод рэгіёнаў Беларусі. Да 1913 году ў горадзе ўжо былі створаны дзве футбольныя каманды. У тыя гады «нажны мяч» з’яўляўся дадаткам да ўрокаў гімнастыкі ў Навагрудскім і Лідскім гарадскіх вучылішчах, а таксама ў Гродзенскай гімназіі. Пры навучальных установах практыкавалася правядзенне гімнастычных святаў, у праграму якіх уваходзіў і футбол. Адно з першых такіх святаў у Гродне адбылося ў 1912 годзе.

Да 1939 года ў Гродне было некалькі сур’ёзных каманд: ВКС «Гродна», «Макабі» і «Крэсовія», якія задавалі тон у Беластоцкім ваяводстве. Пасля вайны ў Гродне працягнулася развіццё футболу. Былі створаны новыя каманды, якія прымалі ўдзел у чэмпіянатах БССР. Некаторыя даваенныя футбалісты, якія гулялі ў польскіх камандах, працягнулі гуляць у савецкіх дружынах.

У канцы 1950-х гадах з’явіўся футбольны клуб «Нёман», які ў 1964 годзе пачаў выступ у першынстве СССР (клас «Б»). Гэтая каманда выступае і сёння, толькі ўжо ў чэмпіянаце Вышэйшай лігі Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024