Больш за 500 спартсменаў з розных гарадоў Беларусі з’ехаліся ў Гродна, каб прыняць удзел у самым галоўным старце ўнутранага лёгкаатлетычнага календара. Менавіта чэмпіянат у Гродне, які праходзіць з 4 па 6 ліпеня на ЦСК «Нёман», з’яўляецца апошняй рэпетыцыяй для спартсменаў перад чэмпіянатам свету ў Лондане.
«Мы рады зноў прыехаць у Гродна, дзе ёсць адзін з лепшых у краіне лёгкаатлетычных комплексаў, — распавядае старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскi. — У Гродне шмат лакальных атлетаў, якія радуюць нас не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі. Cёлета тварам чэмпіянату краіны стаў гродзенец Іван Ціхан, які ўсім паказаў, хто такія беларусы. Даказаў, што мы моцныя і не зламаліся ад ціску, якi на нас аказвалі. I варта адзначыць што гэта і заслуга гродзенскага комплексу, які рыхтаваў нашага чэмпіёна. Менавіта таму мы і прыязджаем сюды ў чарговы раз праводзіць чэмпіянат краіны. Хутка будзе новы і сучасны комплекс у Мінску. Але пакуль арганізатараў і спартсменаў задавальняе ўсё ў Гродне.
Азнаёміцца з раскладам, а таксама сачыць за ходам чэмпіянату ў Гродне, можна на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…