Горад

Гродзенскія рэгбісты заклікаюць кіраўніцтва горада і вобласці звярнуць увагу на алімпійскі від спорту

У Мінску 17 чэрвеня прайшоў турнір за Кубак Беларусі па пляжным рэгбі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль усе каманды краіны, акрамя гродзенскага «Руха». Дружына з берагоў Нёмана адмовілася ад удзелу ў турніры па шэрагу прычын, галоўныя з іх кароткая лаўка запасных і поўная адсутнасць фінансавай дапамогі.

Калі ў мінулым годзе на адзін месяц прыходзіўся адзін турнір для каманд, то ў гэтым годзе на чэрвень прыйшліся практычна 3 турніры (2-гі тур рэгбі-7, кубак па пляжным рэгбі і 3-ці тур рэгбі-7).

«У мінулым годзе мы змаглі вытрымаць выдаткі і прыняць удзел ва ўсіх спаборніцтвах, акрамя рэгбі-15. Сёлета толькі адзін 2-гі тур па рэгбі-7, праведзены ў Гродне, „з'еў“ нашы сродкі. Пад пытаннем зараз нават трэцi тур па рэгбі-7 у Мінску, — распавядае прадстаўнік гродзенскай каманды Юрый Аколаў. — 2016 год сапраўды быў лягчэй, каманда Гродзенскай вобласці складалася не толькі з гульцоў Гродна, але і з рэгбістаў Ліды (РК „Лютасць“). І па фінансах было лягчэй і лаўка запасных даўжэй. Каманда нават змагла заняць 3-е месца па рэгбі-7 у рэспубліцы. А цяпер у нас шмат праблем».

Праз 45 гадоў: каманда па рэгбі «Рух» правяла ў Гродне першыя афіцыйныя матчы

На сённяшні дзень кароткая лаўка запасных не дазваляе гродзенскаму «Руху» набраць гульнявы склад для ўдзелу ў спаборніцтвах. Шэраг гульцоў асноўнага складу выехалі з краіны на заробкі, некаторыя атрымалі невялікія траўмы ў другім туры і не паспелі аднавіцца за тыдзень да пляжнага турніру. Замяніць іх, аднак, няма кім.

Суседзі з лідскага клуба «Лютасць» больш гродзенцам не дапамагаюць, бо іх каманда перастала існаваць у канцы мінулага года па прычыне адсутнасці фінансавання.

«Утрымліваць каманду рэспубліканскага ўзроўню сёння справа не танная, неабходна спартыўная база для падрыхтоўкі да спаборніцтваў. Усё гэта каштуе грошай, не кажучы ўжо пра тое, што пры дарослай камандзе павінны быць яшчэ дзве: маладзёжная і юнацкая. Сёння гэта добра прыкметна па зніжэнню колькасці каманд, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце Беларусі. У мінулым, 2016 годзе было 8 каманд, у 2017 г засталося 5 каманд.

Варта адзначыць, што, калі кіраўніцтва горада і вобласці не зверне ўвагу на бядотнае становішча алімпійскага віду спорту ў Гродне, то ўжо наступны Чэмпіянат Рэспублікі таксама пройдзе без Гродзенскай каманды".

У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама далі зразумець, што зараз сродкаў на развіццё рэгбі ў рэгіёне няма. Спартсменам прапануюць самастойна шукаць спонсараў і развіваць нетрадыцыйны для Гродна від спорту.

[irp posts="25 759″ name="Гродзенскія Варвары" пачынаюць летнюю серыю адкрытых трэніровак. Абвешчаны набор дзяўчат"]

Падобным чынам развіваецца ў нашым горадзе і сітуацыя з амерыканскім футболам. Гродзенскія «Варвары» таксама не маюць ніякай спонсарскай падтрымкі. Каманду самастойна падтрымлівае баяздольнасць час ад часу прадстаўляе горад на міжнародным узроўні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024