Горад

«Прыкмет шаленства не выяўлена». Лісаў з Румлёўскага парку вывезлі ў лес ля Азёраў

Вядомую гродзенскую лісу, якая на працягу некалькіх месяцаў гуляла ў раёне Румлёўскага парку, злавілі ў пасляабедзены час у аўторак 21 чэрвеня. Разам з ёй у сетку супрацоўнікаў МНС трапіў і маленькае лісяня. Дзікіх жывёл даставілі ў гарадскую ветэрынарную клініку для агляду. Згодна з заключэннем ветэрынараў, у лісаў прыкмет шаленства не выявілі.

Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Гродна Дзмітрый Гайда распавёў Hrodna.life, што жывёл пасля агляду вывезлi ў лес у Азёрах для натуральных умоў пражывання.

«Жывёл супрацоўнікі МНС злавілі ў трубе на вуліцы Гая пры дапамозе сеткі. Мы іх аглядзелі і бачных прыкмет шаленства не знайшлі. У клініцы жывёлам зрабілі абавязковую вакцынацыю ад шаленства. Сумесна з Аховай прыроды вырашылі, што лiсаў трэба адпусціць у натуральныя ўмовы пражывання. Выбралі лес у Азёрах».

Пра тое, як ліса на працягу некалькіх месяцаў шпацыравала па Гродна, можна паглядзець у рэпартажы АНТ:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024