Здароўе і спорт

«Нёман» забівае і вырашае! Гродзенцы паказалі ў Брэсце хто на Захадзе лепшы

Дзякуючы характару і баявой гульні, гродзенскі «Нёман» здолеў ў Брэсце 21 чэрвеня абыграць мясцовае «Дынама» і зарабіць чарговыя 3 ачкі. Пасля перамогі ў 13-м туры дружына Ігара Кавалевіча вярнулася на 4-е месца ў турнірнай табліцы.

Берасцейцы пачалі актыўна і маглі ўжо на першых хвілінах адкрываць лiк, але дзякуючы зладжаным дзеянням абаронцаў «Нёмана», а таксама упэўненай гульні Журава, гродзенцы выстаялі. Да 20-й хвіліны жоўта-зялёныя выраўнялi гульню і пачалi ствараць небяспеку каля варот «Дынама». Актыўнасць «Нёмана» прынесла першы гол на 22-й хвiлiне. Пасля падачы з кутняга мяч адскочыў да Рудзіка, які доўга не думаючы вырашыў прабіць. Удар ў гродзенца атрымаўся што трэба і мяч заляцеў прама пад перакладзіну варот.

Пасля гала гродзенцы працягнулi гуляць у актыўны футбол і пры гэтым не давалі «Дынама» пагражаць варотам Журава. Другi гол гродзенцы забілі на 37-й хвіліне. Якімаў абыграў траіх супернікаў, дабраўся да штрафной і з яе мяжы проста паслаў мяч нізам, у супрацьход галкіперу берасцейцаў.

Старт другога тайма застаўся за «Дынама», але вось забіць гаспадарам усё ніяк не ўдавалася. Гродзенцы гулялі ў спакойны футбол і на контратаках стваралі нядрэнныя моманты. У другой палове Якімаў мог афармляць дубль, але французскі вратар берасцейцаў выратаваў сваю каманду. Дзякуючы зладжаным дзеянням абаронцам «Нёмана», супернік так і не здолеў да канца матчу распячатаць вароты Журова. Гродзенцы заслужана абыгралi суперніка і зноў вярнулiся на 4-е месца ў турнірнай табліцы.

«Дынама- Брэст» — «Нёман» 0:2

Ужо ў нядзелю 25 чэрвеня «Нёман» правядзе чарговы матч чэмпіянату. У Гродне ў межах 14 тура, прыедзе нязменны чэмпіён Беларусі - барысаўс

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024