Здароўе і спорт

Гродзенскія «Варвары» пачынаюць летнюю серыю адкрытых трэніровак. Абвешчаны набор дзяўчат

Ужо 24 чэрвеня на штучным полi ЦСК «Нёман» гродзенскія «Варвары» правядуць першую летнюю адкрытую трэніроўку па амерыканскім футболе, дзе будуць чакаць хлопцаў, якія хочуць паспрабаваць сябе ў гэтым спорце. А 1 ліпеня ўпершыню на трэніроўцы будуць чакаць i дзяўчат.

Пасля Кубка Монтэ Кларка ў гродзенскiх футбалістаў наступіў невялікі перапынак у сезоне, гэты час якраз дазваляе правесці чарговы набор у каманду. Плануецца, што за ліпень і жнівень «Варвары» правядуць 4 адкрытыя трэніроўкі, на якіх знойдуць новых гульцоў.

«Для ўсіх пачаткоўцаў, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы ў амерыканскім футболе, ёсць толькі адзiн крытэрый набору — узрост. Трэба каб было 18 гадоў, — распавядае галоўны трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў. — У апошнія гады перыядычна прыходзілі да нас у каманду запыты і ад дзяўчат, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў амерыканскім футболе. Але ў той час у нас не хапала чалавечага рэсурсу, для вядзення яшчэ і жаночай каманды.

Цяперу нас паспеў галоўны трэнер для каманды дзяўчат, ёю стане Анастасія Бельская, жонка нашага гульца і аднаго з заснавальнікаў каманды, якая ўжо шмат гадоў знаходзіцца ў адміністрацыі «Варвараў». Анастасія пастаянна дапамагае арганізоўваць гульні, заўсёды знаходзіцца на краі і ведае футбол лепш за многіх дзеючых гульцоў. Натуральна, я буду дапамагаць ёй у гэтай справе.

Спачатку дзяўчаты пойдуць тым жа шляхам што і мужчынская каманда. Пачнем са сцяг-футбола (бескантактная версія). Калі ўсё пойдзе добра, то праз 2−3 гады паспрабуем апрануць іх у форму, калі будзе жаданне, сэнс і склад. Што тычыцца трэніровак, то пакуль яны будуць праходзіць паралельна з мужчынскай камандай".

Таксама Аляксей Серабракоў не хавае, што рана ці позна «Варвары» абавязкова прыйдуць і да набору юніёрскіх каманд. Але гэта адбудзецца не раней, чым у 2018 годзе.

Бліжэйшыя адкрытыя трэніроўкі запланаваны на 24 чэрвеня і 1 ліпеня. Пачатак у 18:15. Месца правядзення штучнае поле ЦСК «Нёман».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024