«Гродна плюс» пачынае цыкл ранішніх зарадак з «Нёманам» і Оляй Лета

Цыкл ранішніх зарадак з гродзенскай танцоркай Оляй Лета і футбалістамі «Нёмана» будзе выходзіць кожную пятніцу на тэлеканале «Гродна Плюс». Праграма накіравана на папулярызацыю футбола ў рэгіёне, а таксама на развіццё здаровага ладу жыцця.

«Гэта мой першы досвед працы з футбалістамі - было цікава. Мне спадабалася быць у мужчынскім калектыве, а то ўсё дзяўчаты… дзяўчаты…, — распавядае Оля Лета. — Зняць зарадку з футбалістамі"Нёмана», дзе я ў ролі вядучай, гэта была ідэя тэлеканала «Гродна Плюс». Зарадка будзе выходзіць напярэдадні гульняў з удзелам «Нёмана», каб прыцягнуць увагу гараджан да роднай каманды.

Длямяне было б цікава ў будучыні развіваць падобныя зарадкі і прыцягваць да гэтага ўсё больш розных цікавых людзей. Як паказаў вопыт, я магу трэніраваць хлопцаў, як звычайных, так і прафесіяналаў. А навукоўцамі даказана, што дзяўчына ў мужчынскім калектыве, гэта толькі станоўча адбіваецца на будучым выніку".

Нагадаем, ужо сёння гродзенскі «Нёман» правядзе чарговы матч чэмпіянату Беларусі. У Брэсце каманда Ігара Кавалевіча сустрэнецца з мясцовым «Дынама». Пачатак матчу ў 20:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024