Пенсіянер-хуліган з Гродна атрымаў 2 месяцы арышту за кінутую з пятага паверха бутэльку

Пенсіянер-хуліган з Гродна прыгавораны да двух месяцаў арышту за кінутую з акна шматпавярховіка бутэльку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным судзе. У чацвер 1 чэрвеня суд Ленінскага раёна Гродна разгледзеў справу 81-гадовага мясцовага жыхара. Выязное пасяджэнне прайшло ў сценах ЖЭС № 13.

Крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» была ўзбуджаная ў дачыненні да мужчыны пасля таго, як той вельмі дакладна кінуў бутэльку з пятага паверха дома па вуліцы Ажэшкі: «снарад» разбіў лабавое шкло прыпаркаванай BMW.

«Прысудам суда грамадзянін прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці, на падставе ч.1 арт.339 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух месяцаў арышту», — гаворыцца ў паведамленні суда. Акрамя таго, з яго таксама на карысць пацярпелага спагнана Br437 пакрыцця матэрыяльнай шкоды. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024