Адкрыццё сезону Drag Racing Grodno: гоншчык на картынгу спаборнічаў з Audi R8

У рамках адкрыцця сезону Drag Racing Grodno 28 мая каля Гродна прайшла незвычайная гонка: шматразовы прызёр Беларусі ў самым высокім класе KZ-2 па картынгу Аляксандр Гедрэвіч спаборнічаў з адной з самых хуткіх машын у горадзе Audi R8.

Гэта не першая гонка спартсмена супраць хуткаснай машыны. Але гэтым разам, у параўнанні з папярэднiмi, гоншчык здолеў не так моцна адстаць ад суперніка, пры гэтым разагнаўшы карт да 180 км/г.

«Першая гонка была ў 2015 годзе, тады асабліва не звяртаў увагу на наладаы карта, проста перад заездам памянялі зорку і ўсё. Гэтым разам падыйшлі больш старанна: знялі лішнюю вагу, наладзілі карбюратар, зрабілі развал-сыходжанне, паставілі больш падыходзячую перадаткавую лічбу, а таксама падабралі гуму. Як прайшла гонка — можна ўбачыць па відэа», — распавёў Hrodna.life Аляксандр.

Гоншчык у гэты дзень паспрабаваў яшчэ паспаборнічаць з BMW X6 і BMW F02. Першаму аўтамабілю картынг прайграў, а з другім прыехаў аднолькава.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024