Спадчына

Яшчэ адзін музей аптэчнай справы адкрылі ў Гродне

Музей аптэчнай справы адкрылі 29 мая ў будынку аптэкі № 3 па вул. Антонава. Пастаянная экспазіцыя ў некалькіх памяшканнях прысвечана фармацэўтычнай сетцы Гродзенскай вобласці.

Музей для наведвальнікаў будзе бясплатным. Мэта стваральнікаў - пазнаёміць з гісторыяй аптэчнай справы ў рэгіёне. Сярод экспанатаў: вялікая калекцыя фатаграфій, флаконаў, медыцынскiх вагаў і шмат іншага. Самыя старыя і каштоўныя паходзяць з ХІХ ст. Экскурсаводам у музеі працуе аптэкарка з 45-гадовым стажам, правізар Галіна Петрышчэ.

«Усе нашы экспанаты збіраліся літаральна нітка да ніткі. Калі б ідэя такога музея з’явілася ў нас раней, магчыма, каштоўных прадметаў было больш. Раней мы не задумваліся, што трэба захоўваць сваю гісторыю. А зараз мы мэтанакіравана вырашылі стварыць свой музей, які распавядзе аб дзяржаўнай аптэчнай службе Гродзеншчыны.

Музей разлічаны на любога чалавека, якому неабыякава гісторыя свайго краю, але ў першую чаргу мы разлічваем на студэнтаў медыцынскіх ВНУ, каледжаў, школьнікаў, а таксама турыстаў», — распавяла Галіна Петрышчэ.

Адрас музея: вул. Антонава, 4

Час працы: серада — пятніца з 10.00 да 18.00, у суботу з 10.00 да 16.00.

Па калектыўных заяўках можна дамовіцца ў любы дзень тыдня і ў любы час.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024