Здароўе і спорт

«Нёман» мінімальна саступіў «Гарадзеі», але застаўся на чацвёртым радку ў табліцы

Трэцюю паразу ў сезоне пацярпеў «Нёман» у пятніцу 26 мая. На выездзе з мінімальным лікам 1:0 каманда Ігара Кавалевіча саступіла «Гарадзеі». Адзіны мяч у пачатку другога тайма з пенальці забіў Дзмітрый Лебедзеў.

Правёўшы добра большую частку матчу, гродзенцы, нягледзячы на небяспечныя моманты, так і не здолелі зраўняць лiк і распячатаць вароты Уладзіслава Васiлючэка, якi ў гэтым сезоне выступае за «Гарадзею».

А гаспадары, наадварот, скарысталіся адным са сваіх момантаў, які ім падарылі ў сваёй штрафной гродзенскія футбалісты.

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля прайгранага матчу сказаў, што яму папракнуць сваю каманду няма ў чым.

«Па такой гульні - крыўднае паражэнне. Але ўдача была на баку суперніка. Сваю каманду, асабліва за другі тайм, мне папракнуць няма ў чым. Але, на жаль, дзве памылкі нашых маладых рабят у цэнтры абароны прывялі да пенальці. Маглі выратаваць гульню, мелі моманты. Але падвяла рэалізацыя».

Нягледзячы на ​​паразу, «Нёман» застаўся на 4-й пазіцыі ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 17 ачкоў. Наступны матч гродзенцы правядуць таксама на выездзе — 2 чэрвеня супраць «Гомеля».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024