Горад

Невядомыя падпалілі закінуты гродзенскі піўзавод

Будынак былога піваварнага завода ў цэнтры Гродна загарэўся ў нядзелю 21 мая. Да месца ўзгарання прыбыло больш за дзясятак пажарных машын. Па словах відавочцаў, пажар пачаўся каля 16.00. Меркаваная версія здарэння — падпал.

[irp posts="22 784″ name="В Гродно горит пивзавод (+ новые фото с места пожара)"]

Адныя з сведак здарэння, хлапчукі, якiя трапiлicя карэспандэнту Hrodna.life, паведамiлi, што будынак піўзавода падпалілі невядомыя ў масках, якія пасля схаваліся.

Апошнім часам шмат пісалася і гаварылася пра тое, што закінуты піўзавод ніхто не ахоўвае. Туды безперешкодна траплялі падлеткі. У міліцыі кажуць, што кожны тыдзень на тэрыторыі завода затрымлівалі людзей.

Фота з архіву Hrodna.life

Стары гродзенскі піўзавод быў зачынены каля дзесяці гадоў таму. У 2014 годзе яго набыла кампанія «ЭкаПрамЭнерга» з Мінскай вобласці, якая абяцала рэканструяваць завод пад гандлёва-забаўляльны комплекс, але так гэтага і не зрабіла.

У 2017 годзе спецыялісты інстытута «Гроднаграмадзянпраект» правялі абследаванне комплексу будынкаў і прыйшлі да высновы: ёсць пагроза разбурэння аб’екта.

У Гродзенскі эканамічны суд пракурор горада прадставіў іск аб канфіскацыі аб’екта і скасаванні дагавораў куплі-продажу.

Пасля Міністэрства культуры прапанавала стварыць на базе старога піўзавода культурна-этнічны цэнтр. Яшчэ адну ідэю выказаў гродзенец Арцём Бубен, выпускнік палітэхнічнага каледжа. Распрацаваны ім праект прадугледжвае рэканструкцыю ўсіх будынкаў пад музейна-турыстычны комплекс, у які ўвойдуць хостел, рэстаран і музей.

Цяпер самая каштоўная і старая частка піўзавода засталася без даху.

На 19:00 вядома, што гродзенскія ратавальнікі ліквідавалі пажар на былым піваварным заводзе. У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы будынка, выгарэлі памяшкання 3-га паверха. Пацярпелых няма. Усталяваннем абставінаў здарэння займаецца група спецыялістаў МНС, РАУС і следчага камітэта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024