Здароўе і спорт

Дубль Савіцкага дапамог «Нёману» атрымаць перамогу над «Крумкачамi»

Два галы капітана «Нёмана» Паўла Савіцкага ў матчы 9 тура супраць мінскіх «Крумкачоў» прынеслі гродзенскай камандзе на родным стадыёне чарговыя 3 ачкі. Дзякуючы перамозе над супернікам жоўта-зялёныя падняліся ў турнірнай табліцы на чацвёртае месца.

На гэты раз «Нёман» прымаў гасцей на лепшым газоне, чым у мінулым туры. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што галоўны трэнер гродзенцаў Ігар Кавалевіч на пасляматчавай прэс-канферэнцыі сказаў, што яго каманда гуляла супраць мінчукоў як на «Уэмблі».

У цэлым гродзенцы правялі чарговы добры хатні матч, які спадабаўся многім заўзятарам. Два мяча гаспадары забілі ў першай палове матчу. На 27-й хвіліне Савіцкі рэалізаваў 11-метровы ўдар, прызначаны пасля фолу на Клімовічы. А праз 5 хвілін капітан гродзенцаў эфектным ударам з-за межаў штрафной аформіў дубль.

У другім тайме «Крумкачы» дадалі ў сваёй гульні ў надзеі адыграцца, але добрая гульня гродзенцаў у абароне не дазволіла ім гэта зрабіць. Выніковы лiк матчу 2:0 на карысць «Нёмана».

Пасля матчу Ігар Кавалевіч адзначыў, што яго каманда заслужана перамагла суперніка.

— «Крумкачы» — добрая каманда. Да кожнага матчу мы рыхтуемся, але да складу «Крумкачоў» гатовыя не былі. Крыху не атрымалася гульня ў першыя 20 хвілін. Адштурхваліся ў сваіх разборах ад гульні Іванова, але яго не было. Гульня разбілася на ўчасткі, не было цэласнасці, якую б я хацеў. Эпізодамі мы гулялі нядрэнна, асабліва ў тых момантах, якія забілі. Ёсць пытанні па арганізацыі гульні, але ў цэлым заслужана перамаглі. Сёння ў маладога абаронцы Кантарыі нарадзілася дачка, таксама дзень нараджэння ў самага тытулаванага гульца, ёсць чаму ўзрадвацца ўнутры калектыва. Рухаемся далей, рыхтуемся да наступнай гульні.

— Чацвёртую гульню гуляе пара Хвалько — Кантарыя. Вы імі задаволеныя? Як ацэньваеце прагрэс?

— Як вам правільна адказаць. Калі маладыя хлопцы гуляюць і прапускаюць нуль, то прагрэсуюць яны ці не — пакажа час. Гуляюць яны ў прынцыпе нядрэнна. Улічваючы ўзрост і ўзровень чэмпіянату, то гуляюць яны досыць добра.

— Жукоўскі злева ў паўабароне — гэта вымушаная мера?

— Ён не гуляе левага паўабаронцу. Мы хочам насыціць цэнтр, а фланг пакінуць за Анюкевічам. Вельмі добра выглядае Клімовіч, яго проста нельга прыбіраць з поля. На любой пазіцыі ён выглядае вельмі добра. А Жукоўскі вялікі майстар, хоць і не ўсе робіць так як я хацеў.

— Ацаніце стан газону.

— Тое, што было, і тое, што зараз… Дык мы сёння гулялі на «Уэмблі»! На дадзены момант газон мае вельмі добрую якасць. У Гродне заўсёды быў добры газон. Да фіналу Кубка ён будзе ў выдатным стане.

Пасля перамогі над «Крумкачамi» гродзенскі клуб размясціўся на чацвёртым радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 17 ачкоў. А капітан гродзенцаў Павел Савіцкі пасля 9 тураў узначаліў спіс бамбардзіраў з 6 забітымі мячамі. Варта адзначыць што капітан гродзенцаў забівае ў чэмпіянаце на працягу 4 тураў, але ў нацыянальную зборную яго на апошні збор чамусьці не выклікалі.

Свой чарговы тур чэмпіянату Беларусі «Нёман» правядзе на выездзе ў пятніцу 26 мая, дзе згуляе супраць «Гарадзеі».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024