Уключыць чыгуначны вакзал Гродна ў бязвізавую зону плануюць у бліжэйшым часе

Пытанне аб уключэнні чыгуначнага вакзала ў Гродне ў бязвізавую зону будуць вырашаць у бліжэйшы час, паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, які 19 мая азнаёміўся з работай пункта пропуску «Лясная-Рудаўка» і развіццём інфраструктуры на Аўгустоўскім канале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з актуальных пытанняў развіцця бязвізавага руху на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» (з Гродна), з’яўляецца пашырэнне транспартнай даступнасці бязвізавай зоны праз чыгуначны пункт пропуску «Гродна-Кузніца Беластоцкая». Ён не быў уключаны ва ўказ № 318 па прычыне адсутнасці чыгуначных зносін з Польшчай на момант яго падрыхтоўкі. Аднак пасля чыгуначныя зносіны аднавілася, запушчаны цягнік Гродна — Кракаў, на якім прыбываюць шматлікія турысты.

«Як куратар транспартнай галіны не бачу ніякіх праблем, каб унесці ўзгодненае рашэнне на карэктывы да кіраўніка дзяржавы. Гэтае пытанне неабходна вырашыць у бліжэйшы час, ужо на наступным тыдні правядзем нараду ва ўрадзе пры ўдзеле неабходных міністэрстваў, іншых зацікаўленых службаў для таго, каб максімальна хутка вырашыць моманты, якія стрымліваюць турыстычны паток у парк «Аўгустоўскі канал», — адзначыў Анатоль Калінін.

[irp posts="22 600″ name="Чаго не хапае бязвізавым турыстам: 7 заўваг ад гродзенскіх экскурсаводаў"]

Сярод іншых пытанняў - адкрыццё пункта пропуску «Сафіева-Ліпчаны» на мяжы з Польшчай і «Кадыш-Капчамесціс» — з Літвой, будаўніцтва інфраструктуры ў водным пункце пропуску «Прывалка-Швендубрэ».

Неабходна таксама ўнесці змены ў міжурадавыя пагадненні для арганізацыі трансгранічнага суднаходства праз пункты пропуску «Лясная-Рудаўка» і «Прывалка- Швендубрэ».

«Мы пераканаліся ў перавагах, якія даў указ № 318 аб бязвізавым уездзе, і нашы грамадзяне, і сусветнае грамадства ацанілі яго як вельмі станоўчы момант для пашырэння супрацоўніцтва. Ацэнкай прадпрынятых дзеянняў стала павелічэнне ўязнога турызму ў Беларусь, таму, на мой погляд, гэты нарматыўны дакумент павінен быць прадоўжаны», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Указ № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам на пяць сутак на тэрыторыю парку і ў прылеглыя населеныя пункты Гродзенскага раёна і горад Гродна.

За час дзеяння ўказа магчымасцю скарысталіся каля 14 тыс. турыстаў больш чым з 50 краін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024