Спадчына

Не толькі паглядзець, але і паслухаць. У сінагозе адкрылася выстава «Трасцянец: гісторыя і памяць»

Выставу «Трасцянец: гісторыя і памяць», створаную ў Германіі сумеснымі намаганнямі нямецкіх і беларускіх даследчыкаў, адкрылі ў гродзенскай сінагозе ў аўторак 16 мая. На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы, асабістыя гісторыі і ўспаміны вязняў аднаго з найбуйнейшых у Еўропе лагераў смерці, створанага нацыстамі на тэрыторыі Беларусі.

У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Германіі ў Беларусі, прадстаўнікі рэлігійных абшчын, студэнты. Арганізатары мерапрыемства ў Гродне выступілі: «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Й.Рау», Гімназія № 1 ім. акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна і Асацыяцыя іудзейска-хрысціянскага дыялогу «Шомэр-інтэрнэшнл».

Экспазіцыя складаецца з 12 модуляў, яна створана па ініцыятыве Дортмундскага і Мінскага міжнародных адукацыйных цэнтраў, фонду «Помнік забітым яўрэям Еўропы» пры фінансавай падтрымцы Федэральнага Міністэрства замежных спраў Германіі і фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», а таксама пры непасрэдным удзеле Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны.

Адметна тое, што выставу можна не толькі паглядзець, але i паслухаць: тут прадстаўлены аўдыёзапісы успамінаў відавочцаў і вязняў лагера смерці Трасцянец.

«Выстава была дагэтуль толькі ў Мінску, так што Гродна стаў першым горадам з абласных цэнтраў дзе яе паказваюць. Праз біяграфічныя партрэты ахвяр мы хочам распавесці пра лагер смерці, але ніяк не праз жудасныя лічбы. Такі падыход дазваляе больш адчуць спецыфіку месцаў знішчэння» , — распавёў адзін са стваральнікаў экспазіцыі Аляксандр Далгоўскi.

Выставу можна будзе пабачыць да 10 чэрвеня.

Даведка

Лагер смерці Малы Трасцянец быў створаны нацыстамі ў ваколіцах акупаванага Мінска восенню 1941 года. Гэта назва аб’ядноўвала тры часткі інфраструктуры знішчэння: уласна лагер пад вёскай Малы Трасцянец, расстрэльны палігон ва ўрочышчы Благаўшчына і месца пахавання ва ўрочышчы Шашкоўка, абсталяванае крэматорыем. За два гады на палігонах Трасцянца было знішчана каля 206 000 чалавек — яўрэяў, цыган, палонных чырвонаармейцаў і партызан. Сюды звозілі людзей з усёй Усходняй Еўропы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024