У Гродна прыехаў каватрак Barista: бясплатную каву будуць наліваць у парку Жылібера і каля OldCity

У межах рэкламнай кампаніі кававага брэнду Barista па Беларусі катаецца іх фірмовы каватрак. Каву раздаюць у абмен на ўдзел у галасаванні - якога стану ад кавы не хапае беларусам: бадзёрасці, канцэнтрацыі ці натхнення. Кожны з варыянтаў прадстаўляе нейкая беларуская зорка. Бадзёрасць — Вадзім Галыгін, канцэнтрацыя — Алесь Мухін, натхненне — Ларыса Грыбалёва.

У Гродне каватрак прабудзе два дні. 13 мая ён спыніцца ў парку Жылібера з 11.00 да 22.00, 14 мая — ля OldCity з 11.00 да 19.00

Кожны дзень у каватраку будуць разыгрываць тры прызы па 1 кг кавы.

За ходам галасавання і падрабязнасцямі праекта кожны дзень можна сачыць на сайце vkus2017.by і ў праграме «Наша раніца» на тэлеканале АНТ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024