Спадчына

«Гэтая вуліца не чула такіх песень». Дзяўчаты з Каледжа мастацтваў папулярызуюць на Савецкай беларускую мову і культуру

Сярод вулічных музыкаў на вуліцы Савецкай з’явілася група дзяўчат, якія спяваюць беларускія фальклорныя песні. Навучэнкі Каледжа мастацтваў выходзяць на самую ажыўленую вуліцу горада, каб папулярызаваць беларускую мову і культуру ды проста атрымаць задавальненне.

Дзяўчаты кажуць, што на цэнтральнай пешаходнай вуліцы іх песні ўспрымаюцца людзьмі неяк па-іншаму. Да таго ж, тут дзяўчаты набіраюць досведу, каб перастаць баяцца публікі.

«Людзі па-рознаму ставяцца, хтосьцi спыніцца і доўга будзе слухаць, а хтоcьцi усміхаючыся міне. Мы хочам сказаць адно: гэтая вуліца не чула такіх песень. І гэта многіх прыцягвае, — кажа Анастасія. — Спачатку было вельмі страшна выходзіць і спяваць на вуліцы, а потым страх знік і цяпер мы сюды выходзім для ўласнага задавальнення».

Дзяўчаты расказваюць, што іншыя вулічныя музыкі часам іх заглушаюць, але ў канфлікты яны лезьці не збіраюцца: вуліца Савецкая вялікая — месца ўсім хопіць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024