Горад

Чалавек-павук на электрасамакаце штодня катаецца па цэнтры Гродна

Такім спосабам гродзенец Аляксей Гаўрыкаў спрабуе папулярызаваць свой велапракат, дзе ёсць адзіныя ў Гродне электрасамакаты. Выглядае, што такі ход спрацоўвае, бо гараджане актыўна падыходзяць, фатаграфуюцца і пытаюцца пра незвычайную тэхніку.

Асабліва «Чалавек-павук» спадабаўся дзецям. Маленькія гродзенцы падбягаюць да Аляксея, некаторых ён бярэ на рукі і фатаграфуецца, камусьцi шанцуе больш — ён iх катае.

«Планую ў бліжэйшы час больш катаць дзяцей і дарослых, каб яны даведаліся што такое электрасамакаты. Сам катаюся кожны дзень, спрабую прыцягнуць кліентаў. У мяне два касцюмы: чалавека-павука і бэтмена, я імкнуся іх чаргаваць. Галоўнае каб людзям падабалася», — распавёў Аляксей.

Хлопец ішоў да ўласнага пракату два гады — купляў выкарыстаныя ровары і даводзіў іх да ідэальнага стану. Бліжэй да адкрыцця ён набыў самакаты: як звычайныя, так і электра. Зараз у яго велапракаце ёсць славацкія і галандскія ровары. Электрасамакаты ёсць дзіцячыя і дарослыя, а таксама розныя велапрычэпы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024