«Віну прызнаю, але ў мяне не было іншага выхаду». Анатоля Мышкевіча за адзіночны пікет асудзілі на 30 базавых

У аўторак 2 траўня супрацоўнікі дэпартамента аховы затрымалі Анатоля Мышкевіча, які ля будынку Гродзенскага аблвыканкама правёў адзіночны пікет. У гэты ж дзень Суд Ленінскага раёна Гродна вынес прысуд Анатолю — 30 базавых велічынь за несанкцыянаваную акцыю пратэсту.

Нагодай выйсці на вуліцу стала тое, што яго дзядулю не прынялі належным чынам у мясцовых бальніцах, вынiкi пераездаў паўплывалі на здароўе пенсіянера, у выніку ён памёр.

«Пасля акцыі мяне даставілі ў Ленінскі РАУС, а пасля ў суд Ленінскага раёна, дзе ўсё вырашылі ў паскораным рэжыме, літаральна за 10 хвілін. Вынеслі мне прысуд — 30 базавых (690 рублёў). Я віну сваю прызнаю, але ў мяне не было іншага выхаду. Хоць такім спосабам можна будзе дагрукацца да вярхоў і падняць сур’ёзную праблему. Калі мае патрабаванні не будуць выкананыя, я прыйду назад з пратэстам і стану каля будынка аблвыканкама», — сказаў Анатоль.

Анатоль Мышкевiч падаў зварот у аблвыканкам: ён патрабуе, каб знялі з пасады начальніка ўпраўлення аховы здароўя па Гродзенскай вобласці і каб далі распараджэнне ўсім бальніцам горада прымаць любога чалавека, нягледзячы на ​​яго прапіску i хваробу. Гродзенец лiчыць, што галоўнае — каб у бальнiцы аказвалi своечасова медыцынскую дапамогу, а не так як зрабілі ў выпадку яго дзядулі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024