«Не трэба вайны — усё робіць медыцына». Гродзенец выйшаў на адзіночны пікет ля аблвыканкама

Гродзенец Анатоль Мышкевіч у аўторак 2 мая правёў адзіночны пікет каля будынка Гродзенскага аблвыканкама. Нагодай выйсці на вуліцу стала тое, што яго дзядулю не прынялі належным чынам у мясцовых бальніцах, вынiкi пераездаў паўплывалі на здароўе пенсіянера, у выніку ён памёр.

Анатоль Мышкевіч выйшаў да будынку аблвыканкама ў 13.00 з плакатам і яму ўдалося прастаяць там каля 25 хвілін. Пасля гродзенец быў затрыманы патрулём дэпартамента аховы. Але да гэтага ён паспеў распавесці прычыны, якія яго прымусілі выйсці ў цэнтр горада.

«Усё пачалося 22 красавіка, калі я выклікаў хуткую дапамогу свайму 88-гадоваму дзядулю. Ён быў хворы на анкалогію, былі сур’ёзныя праблемы з сэрцам. Прыехала медыкі і сказалі, што дзядулю трэба тэрмінова шпіталізаваць, — распавядае Анатоль. — У выніку хуткая павезла яго ў 4-ю бальніцу, але там да хворага доктар нават не падышоў, спасылаючыся на тое, што ў картцы ў пенсіянера мінская прапіска і згодна з указам № 344 ад 13 красавіка 2013 упраўленнем аховы здароўя па Гродзенскай вобласці, яго не возьмуць. Не ўзялі, нават нягледзячы на ​​тое, што дзядуля жыў у Гродне апошнія 20 гадоў».

У выніку пасля доўгіх спрэчак было прынята рашэнне хворага пенсіянера перавезці ў абласную бальніцу. Але і там пачаліся праблемы са шпіталізацыяй.

«Спачатку і там на старога і хворага чалавека ніхто не звяртаў увагу. Гэта бесчалавечнае злачынства і я падаў зварот у аблвыканкам, каб знялі з пасады начальніка ўпраўлення аховы здароўя па Гродзенскай вобласці і каб далі распараджэнне ўсім бальніцам горада прымаць любога чалавека, нягледзячы на ​​яго прапіску. Галоўнае аказаць своечасова медыцынскую дапамогу, а не так як паступілі з маім дзядулем. У выніку мы здолелі дамовіцца ў абласной бальніцы, але праз двое сутак дзядуля памёр». — дадаў Анатоль.

У 4-й гарадской бальніцы распавялі, што мінская прапіска гэта не супрацьпаказанне ў шпіталізацыі. Усё залежыць ад неабходнасці аказання экстранай дапамогі. Ёсць амбулаторныя журналы, дзе напісана каго паклалі і не паклалі па якой прычыне. З анкалогіяй з гарадской бальніцы адпраўляюць у абласную.


В последнее время большой популярностью пользуются методы и средства китайской медицины. На сайте http://asiastart.ruвы можете приобрести эффективные и безвредные препараты для поддержания собственного здоровья.
Статьи о китайской медицине, представленные тут же, помогут вам правильно сделать выбор и узнать больше о новых методах лечения.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024