Горад

Шоў «Горад» у Гродне: глядзім прэм’еру разам з гродзенскай удзельніцай

Ініцыятыўная група па стварэнні абсталяванай пляцоўкі для выгулу сабак рухаецца да мэты. Даведацца, як ідуць справы і нават знайсці сабе займальнае баўленне часу можна ў бліжэйшы час. 3 мая актывісты распавядуць пра сам праект, а Алена Майсюк і пра ўдзел у шоў «Горад» ды гарадскі актывізм. Усё гэта можна ўбачыць у прамым эфіры на тэлеканале Беларусь-4 у 18.30 у перадачы «Вокны Горада», піша Гродзенскі Зялёны партал.

[irp posts="15 905″ name="У другім сезоне шоў «Горад» будуць удзельнічаць гродзенка Лена Майсюк і лідчанін Саша Аўдзевіч"]

4 мая з 10.00 да 14.00 усе жадаючыя могуць прыняць удзел у распрацоўцы будучай пляцоўкі для выгулу сабак у Гродне, якую плануецца абсталяваць на пустыры паміж станцыяй пералівання крыві і 4-й гарадской бальніцай.

4 мая з 18.00 да 21.00 адбудзецца прэм’ера шоў «Горад: выпрабаванне № 1», прагляд у кафэ «Бярозка-Калабкі», парк Жылібера.
Там можна будзе сустрэцца з удзельніцай шоў Аленай Майсюк і даведацца больш, чым убачыць у відэа. А яшчэ «Калабкі» зробяць 10% зніжку ўсім, хто скажа пароль: #шоугород.

Да праекта па стварэнні пляцоўкі можа далучыцца кожны жадаючы, больш інфармацыі ў групе ВК. Ёсць тэма і на гродзенскім форуме.

Пра тое, як Алена з удзельнікамі арганізоўвала бразільскую вечарыну ў экастылі, можна прачытаць тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024