Здароўе і спорт

Больш за 200 удзельнікаў прыехала ў Гродна на абласныя спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор'і

У Гродне 29 красавіка стартаваў чэмпіянат і першынства вобласці па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы горна-пешаходнага і веласіпеднага турызму. У спаборніцтвах бяруць удзел больш за 200 чалавек з усіх раёнаў вобласці.

Чэмпіянат стартаваў у цэнтры горада, на тэрыторыі Швейцарскай даліны, якая ператварылася ў непраходную цясніну. А таксама на плошчы Леніна, дзе ўдзельнікам на роварах трэба было на час прайсці шэраг заданняў.

На штогадовыя спаборніцтвы ў гэтым годзе прыехала каля 200 удзельнікаў, якія прадстаўляюць 30 каманд вобласці. Праводзяцца такія спаборніцтвы для таго, каб падрыхтаваць людзей да паходаў.

«Кіраўніцтва горада і вобласці папрасіла нас як арганізатараў, каб мы вывезлі ўдзельнікаў з лесу і прыехалі ў цэнтр горада, каб людзі маглі паглядзець на спаборніцтвы. Тут мы рыхтуем людзей да летніх паходаў. Нават нехта з гараджан спрабаваў удзельнiчаць. І ў гэтым годзе і ў наступным мы настроены праводзіць і міжнародныя фэсты, спаборніцтвы па турызме. Навінкай стане „Школа выжывання“, дзе на працягу сутак, удзельнікам трэба будзе пераадолець больш за 100 км. Нам важна каб пра нас ведалі і да нас прыязджалі», — распавёў намеснік старшыні ГА «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей Каляда.

Спаборніцтвы ў Гродне па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы горна-пешаходнага і веласіпеднага турызму будуць доўжыцца тры дні. Лепшыя каманды адправяцца на першынства рэспублікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024