Спадчына

Будаўнічая тэхніка падбіраецца ўсё бліжэй да старых пахаванняў ля Фары Вітаўта

Ужо больш за тыдзень ідзе замена старой цеплатрасы на вуліцы Замкавай. За гэты час рабочыя ўшчыльную наблізіліся да сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта, а побач з ёй і старыя могілкі. Афіцыйна аб знойдзеных пахаваннях ніхто не паведамляе, але сведкі кажуць, што рабочым трапляліся косці і нават чэрапы.

Згодна з праектам рабочыя ідуць па старым маршруце, дзе знаходзяцца савецкія трубы. Малаверагодна, што там можна на нешта натрапіць. Але сыходзячы трохі ў бок, адкрываецца зусім некранутая зямля — тэрыторыя ў скверы, дзе калісьці быў самы вялікі ў Гродне храм Фара Вітаўта, а вакол яго да канца 18 стагоддзя — могілкi. Перасталі хаваць там толькі пасля ўказа Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1792 годзе. Менавіта тады было вырашана хаваць людзей за горадам на новых камунальных могілках.

Урывак карты з Фарай Вітаўта (сяр. 19 ст.)
На малюнку Напалеона Орды на месцы пахаванняў знаходзяцца гандлёвыя рады. Іх знеслі каля 1874 г. Цяпер там ідзе замена цеплатрасыmore

Пахаванні каля Фары маглі быць там з пачатку заснавання храма, а гэта канец 14 стагоддзя. Да сённяшніх дзён могілкi Фары Вітаўта ніхто не знаходзіў, магчыма, рабочым цяпер упершыню і трапляюцца старыя пахаванні.

Вядома, што ў гістарычным цэнтры, дзе вядзецца замена цеплатрасы, не вядзецца ніякага археалагічнага нагляду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024