Турыстычны аўтобус на гродзенскіх нумарах перакуліўся паміж Лоддзю і Варшавай. 18 чалавек параненыя

25 красавіка, каля 3.30, аўтобус на гродзенскіх нумарах, які вёз 41 турыста з Прагі, з’ехаў у кювет на трасе А2 ў ваколіцах мясцовасці Завады паміж Лоддзю і Варшавай. 18 грамадзян Беларусі былі траўмаваныя, іх перавезлі ў ваяводскія шпіталі ў Лодзі і Варшаве. Аднаго пацярпелага даставілі ў лякарню верталётам, паведамляе Polskie Radio.

Прычыны па якіх 49-гадовы кіроўца выехаў у кювет пакуль невядомыя. Вядома, што кіроўца быў цвярозы, ён незадоўга да здарэнне сеў за стырно, змяніўшы стомленага калегу. Сам ён кажа, што аўтобус сам па сабе пачаў ехаць у бок.

Па інфармацыі выдання Dziennik Lodzki, на месцы здарэння прыбылі некалькі пажарных машын, восем медыцынскіх брыгад ратавальнікаў і паліцыя. Два чалавекі апынуліся заціснуты пад аўтобусам. Каб іх эвакуіраваць, аўтобус прыйшлося прыўздымаць на пнеўматычных рысорах. Для тых, каго не забралі ў шпіталь, ратаўнікі паставілі адмысловы абаграваны намёт.

За пасажырамі з Гродна выехаў новы аўтобус, інфармуе «Тут.бай».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024