На Радуніцу на могілках у Гродне знайшлі снарад часоў Другой Сусветнай

У аўторак, 25 красавіка, каля поўдня на могілках па праспекце Касманаўтаў наведвальнікі знайшлі снарад часоў Другой Сусветнай вайны. У хуткім часе на месца прыбыла сапёрная група, якая і забрала снарад.

Як боепрыпас апынуўся на могілках, можна толькі меркаваць. Яго знайшла жанчына каля адной з магіл.

«Мы стаялі на могілках і да нас падышла жанчына, якая распавяла, што ў зямлі ўбачыла нешта падобнае на міну. Разам з ёй мы падышлі і здагадкі жанчыны пацвердзіліся. Хутка выклікалі групу размініравання і сышлі далей ад месца выяўлення», — распавёў Ілля, супрацоўнік фірмы, якая займаецца помнікамi.

Сапёры вывезлі снарад з тэрыторыі могілак, каб пасля яго знішчыць.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024