Спадчына

Вясновы крыналiнавы баль прайшоў у гродзенскім Новым замку

У Сенатарскай зале Новага замка 22 красавіка прайшоў баль эпохi сярэдзiны XIX стагоддзя. Інакш яго прынята называць «краналiнавым» з-за пышных строяў дам. Тут сабраліся аматары бальных танцаў з розных гарадоў Беларусі, былі і госці з Польшчы. Удзельнікі касцюмаванага балю за чатыры гадзіны станчылі каля 20 розных танцаў.

Такія мерапрыемствы праходзяць у Новым замку рэдка. Гэтым разам арганізатарам выступіў студэнт Гродзенскага каледжа мастацтваў Мікіта Іваноўскі, які не толькі прафесiйна танчыць, але і сам стварае бальныя строі.

[irp posts="1051″ name="Гродзенец шые гістарычныя сукенкі і вучыць танцаваць, як 100 гадоў таму"]

«Наш баль наведала 38 чалавек. Большасць прыехала ў дзень балю, але былі і тыя, хто прыехаў за некалькі дзён, каб добра падрыхтавацца. Вырашылі правесці ў Гродне, бо гэта каралеўскі горад, мне хацелася б адрадзіць тут бальную традыцыю. У Беларусі ўсё гэта кіпіць, а ў нашым горадзе ўсё міма праходзіць, нягледзячы на тое, што ў нас такая багатая гісторыя», - распавёў Мікіта Іваноўскі.

Балі эпохі крыналіну ў Беларусі праходзяць не часта, бо знайсці добрае памяшканне для вялікай колькасці пышных сукенак няпроста. Мікіта вырашыў арганізаваць менавіта такі баль, бо гэта яго любімы перыяд у гісторыі моды. Ды і кіраўніцтва Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея падтрымала ідэю і прадаставіла Сенатарскую залу ў Новым замку.

Удзельнікі балю ў Гродне гэта людзі, якія ў большасці займаюцца гістарычнымі танцамі прафесійна. Хтосьці з іх сам шыў сабе касцюмы, а хтосьці браў на пракат.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024