Спадчына

«Аднавіць рысы іх твараў». Гродзенскія яўрэі правялі «Марш Жыцця»

Напярэдадні Дня памяці ахвяр Халакоста і герояў яўрэйскага супраціву ў Гродне 23 красавіка прайшоў «Марш Жыцця». Удзел у ім прыняло каля 70 чалавек.

Штогод 27-га чысла месяца нісан па іўдзейскім календары (у гэтым годзе ён выпадае на 23−24 красавіка) у Ізраілі і дыяспарах па ўсім свеце адзначаецца Дзень Катастрофы і гераізму еўрапейскага яўрэйства. У 2017 годзе цырымоніі памяці ахвяр Катастрофы праходзяць пад дэвізам «Аднавіць рысы іх твараў».

У Гродне мясцовая яўрэйская абшчына правяла «Марш Жыцця», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў, а таксама генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк.

Марш прайшоў з трыма прыпынкамі (уваход у гета, музей гісторыі рэлігіі і сінагога), дзе ўдзельнікі чыталі і казалі пра Халакост і супраціў яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. А таксама пра тое, каб у будучыні чалавецтва не дапусціла нiякага генацыду.

«Такі марш памяці мы праводзім ужо трэці раз. „Марш Жыцця“ гэта не проста назва. Мы ідзем па вуліцах, дзе жылі і працягваюць жыць яўрэі, дзе працягваецца развіццё яўрэйскай абшчыны Гродна. У апошнюю вайну вялікую мясцовую абшчыну амаль цалкам знішчылі. I сёння падчас маршу мы спыняемся і ўспамінаем тых ні ў чым не вінаватых гараджан, якіх спасцігла злая доля», — сказаў на мерапрыемстве мінскі рабін Рыгор Абрамовіч.

[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024