Здароўе і спорт

«Варвары» пачалі новы сезон з перамогі над мінскімі «Ласямі»

У нядзелю 9 красавіка гродзенскія «Варвары» адкрылі новы сезон і стартавалі ў міжнародным турніры — Кубку Монтэ Кларка. Паказаўшы добрую гульню, мясцовыя футбалісты з лікам 36:12 абгулялі мінскіх «Ласёў».

У мінулым сезоне каманда Аляксея Серабракова выступіла не вельмі ўдала. Сярод чатырох каманд гродзенцы занялі трэцяе месца і не прабіліся ў фінал Усходняй лігі амерыканскага футбола. У гэтым сезоне ў гродзенцаў вялікія планы і цалкам вырашальныя — гэта перамога ў сваім дывізіёне і, адпаведна, паўфінал пры хатніх трыбунах.

Першым супернікам, хто прыехаў у Гродна, сталі мiнскія «Ласі». Нягледзячы на тое, што дружына праводзіць першы сезон, гэтую каманду ніхто не спісвае. Гульцы «Ласёў» трэніруюцца з мінскімі «Зубрамi» і ніхто не ведае, чаго ад iх можна чакаць.

Варта адзначыць, што за перыяд міжсезоння «Варвары» істотна абнавілiся новымi гульцамi.

Гродзенскія «Варвары» атакуюць у матчы з мінскімі «Ласямі»
У першай палове матчу каманды яшчэ прыглядаліся адна да адной, але правялі яе актыўна. Гродзенцы здолелі зарабіць 2 тачдаўны і выйсці на перапынак з перавагай 20:12.

Другую палову команда Аляксея Серебракова правяла лепш. Абарона не прапускала суперніка і каманда ў цэлым дапускала менш памылак. А таксама «Варвары» здолелі знайсці слабое месца ў «Ласёў» і ўсю другую палову ў гэтае месца і ціснулі, што прывяло да пераможнага выніку. Гродзенцы нічога не прапусцілі і зарабілі 2 тачдаўны і 2 ачкі зарабіла абарона. Выніковы лiк матчу 36:12.

Галоўны трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў застаўся задаволены стартам новага сезону.

«Усё прайшло выдатна, мы настройваліся на добры вынік, але такога не чакалі. Каманда паказала сябе з лепшага боку. Нечакана было для мяне, што пачаткоўцы згулялі вельмi добра. Да абароны, як заўсёды пытанняў няма, а вось лінейнаму нападзенню яшчэ ёсць чаму павучыцца — не дапрацоўваюць. А так у цэлым усё выдатна — рады што стартавалі з перамогі і тым больш пры сваіх трыбунах».

Галоўны трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў
Першую палову сезона гродзенцы правядуць у Кубку Монтэ Кларка. КМК — гэта міжнародны турнір з 10 камандамі удзельнікамі з 5 розных краін. У рэгулярным сезоне згуляюць 4 гульні (2 дома, 2 выезды). Дома «Варвары» ужо прымалi «Ласёў», наступная гульня ў Гродне з «Паганцамi». Выезды ў «Варвараў» будуць у Кіеў (29 красавiка) да «Рэбелс» і ў Брэст да «Вартавых». Пасля будзе плэй-оф. Восенню ў каманды запланаваны ўдзел у Кубку РБ.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024