Горад

У Вербную нядзелю каталікі традыцыйна прайшлі ўрачыстай працэсіяй па цэнтры горада

У нядзелю 9 красавіка каталiцкая моладзь з розных парафій вобласці на чале з біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандрам Кашкевічам, пасля малітвы каля Бернардынскага касцёла, прайшла хрэсным ходам да Фарнага, дзе было святочнае набажэнства ў гонар Вербнай нядзелі.

Вербная нядзеля адзначаецца ў царкве на ўспамін уезду Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Тады людзі радасна віталі Хрыста як свайго цара. На знак праслаўлення яны сцялілі яму пад ногі галінкі пальмаў ды ўласнае адзенне. Таму Вербную нядзелю яшчэ называюць Пальмавай.

У гэты дзень каталiцкая моладзь з розных парафій вобласцi падрыхтавала, як і штогод, вялізныя «пальмы» даўжынёй тры-чатыры метры. Яны неафіцыйна спаборнічаюць па арыгінальнасці, прыгажосці і нават даўжыні.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе Вербніца супала ў каталікоў, праваслаўных i пратэстантаў. Праз тыдзень ужо свята Пасхi, якое таксама будуць адзначаць у трох царкоўных календарах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024