Выстава «Архітэктурная сімфонія Гродзеншчыны» адкрылася 6 красавіка ў аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага. У экспазіцыі прадстаўлены лепшыя працы праектых інстытутаў вобласці за апошнія пяць гадоў. Падчас адкрыцця выставы архітэктары распавялі аб сучасных тэндэнцыях у горадабудаўніцтве, рэалізаваных і запланаваных праектах.
Паводле Аляксандра Захарчука, галоўнага архітэктара інстытута «Гроднаграмадзянпраект», такія сустрэчы і выставы выклікаюць цікавасць не толькі ў жыхароў горада. Для архітэктараў гэта таксама добрая магчымасць пабачыць чым жывуць і над чым працуюць калегі. Таксама на адкрыцці выступілі Рышард Кацынэль, галоўны інжынер «Гроднаграмадзянпраекта» і ганаровы грамадзянін Гродна, Аляксандр Штэн, лаўрэат ганаровага прыза «Дойлід Беларусі», Алег Шымбарэцкі, галоўны архітэктар рэканструкцыі Старога замка і Барыс Шмыга з праектнай фірмы «Тэктон».
З іх распрведаў наведвальнікі даведаліся, як рэканструяваўся стары мост, як будуюцца энергаэфектыўныя дамы, шукаюцца навуковыя падставы для рэканструкцыі гістарычных будынкаў і выбіраецца аблічча сучасных аб’ектаў.
Наведаць выставу можна да канца мая, па адрасу вул. Савецкая, 25. Уваход вольны
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…