Людзі і справы

«З офіса Facebook ланчы ў нас заказвалі тройчы». Як гродзенец адкрыў фудтрак у Вашынгтоне

Аляксей і Кацярына з Гродна ўжо некалькі гадоў маюць на вуліцах Вашынгтона свой фуд-трак Bel-Feast. Яго заўважыў журналіст Франак Вячорка і зрабіў пра гэта відэа на Facebook, пра якое напісаў citydog.by.

З трака прадаюць беларускія стравы. Завецца ён Bel-Feast — даслоўна «Бел- (гэта значыць беларускі) пір». Праўда, на бартах напісана «Food with a Russian accent».

Мяркуючы, па відэа, якое зняў Францішак, побач з музеем паркуюцца адразу некалькі фургонаў з рознымі варыянтамі вулічнай ежы.
Падчас абедзеннага перапынку супрацоўнікі мясцовых офісаў замест паходаў у кафэ і рэстараны часта аддаюць перавагу схадзіць у фургон.

— Я вырашыў адкрыць такі фургон таму, што ні аднаго такога няма, — распавядае Аляксей, які працуе ў беларускім фуд-траку. — Ды і мы павінны паказаць, што наша кухня смачная і вельмі нават карысная ў параўнанні з амерыканскай.

Аляксей тлумачыць, што адкрыў фудтрак разам з жонкай Кацярынай, якая таксама родам з Гродна. Яны разам пераехалі ў Вашынгтон і адкрылі сваю справу. Да гэтага Аляксей знаёміўся з бізнесам і глядзеў, як усё працуе, на прыкладзе іншых фургонаў з ежай. Цяпер Bel-Feast кожны дзень спыняецца ў розных месцах горада.

— Працуе ўсё вельмі добра, таму што мы адзіныя дастаткова папулярныя, больш няма беларускай ежы, — тлумачыць Аляксей. — Мы прадаем бліны, фаршаваныя мясам, курыцай або бульбай з грыбамі, чабурэкі, пяльмені, варэнікі. У нас ёсць квас, бярозавы сок, «Тархун», «Бураціна» — усё тое, чаго няма тут.

Дарэчы, бярозавы сок Аляксей закупляе прама ў ЗША — у Нью-Ёрку ёсць буйны дыстрыб’ютар соку з Украіны. Мужчына прызнаецца, што спрабаваў звязацца з беларускім вытворцам квасу, але наладзіць супрацоўніцтва не атрымалася, таму квас у фургоне рускі. Затое з беларускіх прадуктаў у фургоне знайшоўся халаднік.

Па словах Аляксея, часцей за ўсё мясцовыя заказваюць у яго бліны. Іх робяць на амерыканскі манер — вялікімі. Свой бізнес хлопец называе дастаткова прыбытковым з-за таго, што іншыя фудтракі прапануюць прыкладна аднолькавы набор прадуктаў.

— Мы ўнікальныя, прадаем тое, чаго ні ў каго няма, — з гонарам заяўляе Аляксей. — Мы цяпер робім вялікую колькасць кейтэрынгаў менавіта рускай ежы. Кампаніі заказваюць бізнес-ланч, яны таксама шукаюць нешта новае, што яны не спрабавалі раней. Мы дастаткова папулярныя. Зусім нядаўна офісы Facebook, Twitter, Airbnb заказвалі ў нас. Facebook заказвалі ўжо тройчы, прычым на ўвесь офіс, хоць рускамоўных там няма. Ёсць і іншыя кампаніі, якія не любяць афішавацца: па 200 чалавек, сярод іх няма рускамоўных, але яны заказваюць нашы бліны па чатыры разы на год.

Аляксей распавядае, што спачатку ў футдраку прадавалі і традыцыйныя беларускія дранікі. Але з часам ад гэтага адмовіліся — апынулася занадта складана і доўга. З блінамі выйшла прасцей. У планах у Аляксея з Кацярынай пашырэнне, яны хочуць стварыць цэлую сетку такіх фургонаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024