Горад

Абноўленую жабку-падарожніцу вярнулі на месца. Цяпер — з куфэркам

Раніцай у пятніцу 31 сакавіка гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў вярнуў бронзавую скульптуру жабкі-падарожніцы на яе месца ля турысцка-інфармацыйнага цэнтра на вулiцы Ажэшкi. Побач з ёй усталявалі невялікі куфэрак, куды гараджане і госці горада змогуць кідаць манеты на ўдачу.

Аўтар дэмантаваў сваю працу ў канцы студзеня, каб аднавіць скрадзены ў канцы лета элемент — катомку за спіной, а таксама зрабіць маленькі куфэрак.

На працу ў майстра сышло два месяцы.

«Шкода скульптуры нанеслі нязначную. Але сам працэс аднаўлення — ужо іншая справа, — кажа Уладзімір Панцялееў. —  Трэба было асобна адліць торбачку, зняць жабку, прымерыць, прымацаваць. Будзем спадзявацца, што ў будучыні больш крадзяжоў не будзе.

Да скульптуры мы дадалі куфэрак. Калі мы дэмантавалі скульптуру, то пад ёй знайшлі шмат грошай: і папяровых, і манет. I ўжо тады ўзнікла ідэя, каб гараджане і госці кідалі грошы ў адмысловы куфэрак».

Грошы з куфэрка будуць ісці на развіццё цэнтра, а таксама на відэакамеру, якая будзе ў будучыні будзе сачыць за скульптура. Плануецца, што куфэрак будуць адкрываць раз на тыдзень.

Даведка

Бронзавая жабка-падарожніца з катомкай за плячыма і компасам была ўсталяваная на Ажэшкі ля турысцка-інфармацыйнага цэнтра ў 2009 годзе. Паўмятровая бронзавая скульптура вагой у 40 кг задумвалася як сімвал турыстычнага Гродна.

Падзяліцца
Меткі: турызмфота

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024