Здароўе і спорт

«Нёман» сустрэўся з заўзятарамі і прэзентаваў форму новага сезона

У пятнiцу 24 сакавiка, упершыню футбольны «Нёман» зладзіў прэзентацыю формы новага сезону, і зрабіў гэта клуб не на стадыёне, а ў Моладзевым цэнтры «Гродна». Там жа прайшла сустрэча каманды з заўзятарамі і кіраўніцтвам горада.

Формы новага ўзору ў гродзенскай каманды заўзятары ўжо даўно не памятаюць. Але ў гэтым годзе, кіраўніцтва нарэшце рашылася на абноўку, якую ярка вырашылі прадставіць. У будучым сезоне новым тэхнічным партнёрам гродзенскага клуба стала іспанская кампанія Joma. Пачынаючы з сезона 2017 года, апроч асноўнай каманды ў новай форме будуць выступаць дублюючы склад клуба, а таксама ўсе чатыры ўзросту юнацкіх каманд СДЮШАР «Нёмана», якія прадстаўляюць гродзенскую каманду ў моладзевым першынстве краіны.

У гэтым годзе, усе тры формы «Нёмана» будуць цалкам на беларускай мове. Дарэчы, большая частка каманд Вышэйшай лігi пераходзіць на беларускі.
Паглядзець на прэзентацыю, а таксама пазнаёміцца з новай камандай, прыйшла вялікая колькасць гродзенскіх заўзятараў. Некаторым з іх нават атрымалася выйграць фірмовую майку і футбольны мяч.

Акрамя прэзентацыі формы, каманда прадставіла перад заўзятарамі і пачаткоўцаў: Валерыя Жукоўскага, Андрэя Якімава, Рамана Лакцiонава, Руслана Зубкова, Дзмітрыя Верхаўцова, Абуна Ндзана і Гіоргі Кантарыя.

Таксама на сустрэчы переад заўзятарамi i камандай выступіў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які адзначыў, што горад усё імкнецца рабіць для каманды і чакае аддачы ад футбалістаў. Задача ў «Нёмана» на сезон — заняць не ніжэй чацвёртага месца.

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч адзначыў што каманда будзе рабіць усё магчымае, каб дамагчыся жаданага выніку. І ўсё вынікі можна будзе падвесці ў канцы сезону. Ігар Кавалевіч нават паспрачаўся з адным з заўзятараў, што па выніках сезона ў сярэднім яго каманда заб’е 1.5 мяча за матч, гэта значыць 45 галоў за 30 гульняў. Спрэчка была на 2 скрыні піва. Такса на стала вядома, што першы матч сезону на гродзенскiм стадыёне пройдзе для ўсiх бясплатна.

А першы матч пройдзе ў нядзелю 2 красавіка. У Гродне «Нёман» будзе прымаць мазырскаю «Славію».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024